Беларуская палічка

   
Творы-юбіляры Васіля Быкава 2017

“Галоўнае - сказаць праўду пра вайну… Было б злачынствам і перад сучаснікам і перад будучай гісторыяй пакінуць нашчадкам паўпраўду “культаўскіх” твораў, горшую за бессаромную хлусню, белетрысцкае сачыніцельства пабочных назіральнікаў і лакіроўшчыкаў”
                                                                                                                                      Васіль Быкаў.

55 год

Аповесці “Трэцяя ракета”, “Здрада”
У адзначанай літаратурнай прэміяй імя Якуба Коласа “Трэцяй ракеце” і ў “Здрадзе” дзеянне адбываецца на заключным этапе вайны ў Румыніі і Венгрыіі. Героі аповесцяў – звычайныя людзі працы, якіх час прымусіў кінуць звыклы і вельмі натуральны 
для іх мірны занятак  і ўзяцца за зброю. У канцы вайны цана чалавечага жыцця напярэдадні міру непамерна ўзрасла і кожны 
баец гэта востра адчувае, міжволі прагнучы паратунку. Аўтара на гэты раз цікавяць матывы паводзін у час смяротнай небяспекі, драматычны канфлікт паміж людзьмі, у якіх, здаецца, шмат агульнага. Васіль Быкаў паслядоўна, бескампрамісна выкрывае здрадніцтва і прыстасавальніцтва. Пісьменнік перакананы, што без гэтага нельга выхаваць сапраўдных патрыётаў, якія не пахіснуцца перад любымі нечаканасцямі.
У 1963 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Рычардам Віктаравым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава пастаўлены поўнаметражны чорна-белы мастацкі фільм “Трэцяя ракета”.

У 1977 годзе па аповесці “Сотнікаў” рэжысерам Ларысай Шапіцька зняты кінафільм “Узыходжанне”.
Гісторыя стварэння аповесці была зазначана аўтарам у артыкуле «Як была напісана аповесць “Сотнікаў”. Васіль Быкаў расказвае пра выпадак, які адбыўся ў жніўні 1944 году, калі праязджаючы міма палонных ён убачыў знаёмы твар колішняга саслужыўца, які з восені 1943 году лічыўся забітым. Гэты чалавек быў пасьмяротна ўдастоены высокай узнагароды за стойкасьць, праяўленую ў цяжкім баі на Дняпроўскім плацдарме.
 “А ён вось сядзеў цяпер перада мной у прапацелым нямецкім кіцелі з трохкаляровым шаўронам на рукаве, на якім красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары “РОА” . Аказваецца, у тым памятным баі на плацдарме ён не быў забіты, а быў толькі паранены і трапіў у палон. У лагеры, дзе ён апынуўся, сотнямі паміралі з голаду, а ён хацеў жыць і, надумаўшы абхітрыць немцаў, запісаўся ва ўласаўскую армію з надзеяй знайсці момант і перабегчы да сваіх. Але, як на тое ліха, здатнага моманту ўсё не было, фронт знаходзіўся ў жорсткай абароне, а за ўласаўцамі строга сачылі немцы. З самага пачатку нашага наступлення яму давялося прыняць удзел у баях супраць сваіх, хоць, зразумела, ён страляў угору: ці ж ён вораг сваім? — суцяшаў ён сябе. Урэшце аказаўся ў палоне, вядома ж, здаўся сам, інакш бы тут не сядзеў...”
“…Няўмольная сіла ваенных абставін вымусіла кожнага зрабіць самы рашучы ў чалавечым жыцці выбар – годна памерці або застацца жыць подла.”

35 год
Аповесць “Знак бяды”
Галоўныя героі – немаладыя Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Амаль усе падзеі адбываюцца на хутары Яхімоўшчына і ў весцы Выселкі і паказаны ў двух планах: у перыяд калектывізацыі і у першыя месяцы вайны. Калі прыходзяць нямецкія акупанты, Сцепаніда з першых дзён не мірыцца з новымі парадкамі, канфліктуючы з чужакамі, якія мясцовых жыхароў за людзей не лічаць. У няроўнай барацьбе Сцепаніда гіне, але застаецца непакорнай.

Крыніцы
Беларуская энцыклапедыя  : у 18 т. Т.2 Беларусы – Варанец  / [ рэдкалегія Г. П. Пашкоў і іншыя]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. – 511 с. : іл.
Беларускія пісьменнікі : бібліяграфічны слоўнік у 6 т. Т. 1 Абуховіч – Ватацы / [ рэдкалегія І. Э. Багдановіч і іншыя]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992 – 542 с. : іл.
Быкаў, В. Збор твораў : у 4 т. Т. 1. Аповесці / [аўтар прадмовы Д. Бугаёў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 432 с. : іл.
Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публітыстыка, інтэрв’ю / Васіль Быкаў; [Бібліяграфічны паказальнік А. В. Карасёвай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с. : іл.
Дубашынскі, Р. Майстар крыштальнай шчырасці : актуальнасць прозы Васіля Быкава ў кантэксце сучаснасці / Раман Дубашынскі // ЛіМ. – 2017. – 1 верасня. – С. 6


З гэтымі і іншымі творамі Васіля Быкава можна пазнаёміцца, наведаўшы нашу бібліятэку!

Нацыянальная літаратурная прэмія


Нацыянальная літаратурная прэмія заснавана ў 2015 годзе. Заснавальнікі конкурсу –  Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкам і грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы.  
Прысуджаецца штогадова з 2015 года. Конкурс праводзіцца ў сямі намінацыях. Уручэнне прэміі праходзіць падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

У 2017 годзе ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі прайшло ў Полацку. 



У рамках творчага спаборніцтва былі адзначаны наступныя працы:

·         "Лепшы твор прозы" — раман "Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата" Людмілы Рублеўскай;
·         "Лепшы твор паэзіі" — кніга паэзіі "Прасвятленне" Анатоля  Аўруціна;
·         "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" — кніга "Возера ДЗіва" Міхася Пазнякова;
·         "Лепшы твор драматургіі" — зборнік п'ес "Характары" Васіля Ткачова;
·         "Лепшы твор публіцыстыкі" — зборнік "Постаці" Зіновія Прыгодзіча;
·         "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" — "Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка" Валерыя Назарава;

·        "Лепшы дэбют" — зборнік "Яблыкi" Маргарыты Латышкевіч.

Прапануем прачытаць зборнік п’ес лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Васіля Ткачова “Характары”. Гэтая кніга знаходзіцца ў фондзе абанемента.

Ткачоў, В.Ю. Характары : п’есы / В.Ю. Ткачоў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – 520 с.




Драматычныя творы рагачоўскага пісьменніка Васіля Ткачова напісаны жывой і вобразнай мовай, яны ўзнімаюць надзённыя пытанні нашага жыцця, вызначаюцца цікавым сюжэтам.






105 год з дня нараджэння Максіма Танка



(1912-1995)



Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 17 верасня 1912 г. у в. Пількаўшчына Мядзельскага раёна. Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Старшыня праўлення Саюзу пісьменнікаў БССР (1971-90). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР (1969-89), старшыня прэзідыўму ВС БССР VI-VII скліканняў.
Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт- наватар…
Галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. Вершы Максіма Танка – гэта філасофскія роздумы над жыццём, асэнсаванне таго, што адбываецца з чалавекам і часам.

                                       Рэкі смутку і радасці
                                       Я пераходзіў не раз.
                                       Хвалі іх бурныя вымылі
                                       З сэрца нямала руды.
                                       Толькі чамусьці пакінулі
                                       Чуласць – нібыта яна
                                       Самай была непадатлівай,
                                       Самай цяжэйшай была
                                                                                      М. Танк


 Летапіс жыцця і творчасці

¨ 1914  Сям’я будучага паэта была вымушана выехаць у эвакуацыю і пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген  пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі.
¨ 1922  Сям'я вяртаецца. Родная Пількаўшчына апынулася за мяжой – паводле ўмоваў Рыжскага замірэння адышла да Польшчы .
¨ 1926  Яўген Скурко паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі ў  Вілейцы.
¨ 1928  Яўгену прышлося ехаць у Радашковічы, дзе ён працягваў спасцігаць вучнёўства з прычыны закрыцця Вілейскай гімназіі польскімі ўладамі.
¨ 1931  Першыя вершы змешчаны ў часопісе “Пралом” пад псеўданімам А.Граніт.
¨ 1932  Быў апублiкаваны  першы верш – «Заштрайкавалi гіганты-комiны» - пад псеўданiмам Максiм Танк. За ўдзел у выданні «Часопіса для ўсіх» Максім Танк быў арыштаваны і зняволены ў віленскай  турме Лукішкі.
¨ 1935  Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Паэма была навеяна Нарачанскай забастоўкай рыбакоў, якая рэхам прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыне і даволі далёкім Палессі. 
¨ У 1936 гoдзe выйшaў пepшы збopнiк вepшaў М. Тaнкa "Нa этaпax" (кaнфicкaвaны пaлiцыяй).
¨ У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну».
¨ 1945-1948  Галоўны рэдактар часопіса “Вожык”.
¨ 1948-1967  Галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
¨ 1968     Народны паэт БССР.
¨ 1967-1990  Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
¨ 1991-1995  Старшыня таварыства “Беларусь – Польшча”.



МАКІСМ ТАНК І МУЗЫКА
Паэзія М. Танка трывала ўвайшла ў духоўную скарбніцу беларускага народа. Шматлікія творы пісьменніка пакладзены на музыку беларускіх кампазітараў.
«Аве Мария»           (В.Іваноў — М.Танк)
«Завушніцы»            (У.Мулявін — М.Танк)
«Любовь моя»        (У.Мулявін — М.Танк)
«Ты мяне любіш»  (У.Мулявін — М.Танк)


МАКІСМ ТАНК ПЕРАКЛАДЧЫК
Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, польскай, балгарскай, літоўскай, латышскай.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, А.Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і інш.



ПРАПАНУЕМ ПРАЧЫТАЦЬ ТВОРЫ М. ТАНКА

Танк, М. Збор твораў: у 13-х т. / Максім Танк.– Мн. : Беларуская навука, 2007 –2011.
Танк, М. Выбраныя творы / Максім Танк. – Мн. : Маст. літ., 1952. – 638 с.
Танк, М. Дарога, закалыханая жытам : вершы / Максім Танк. – Мн. : Маст. літ., 1976. – 208 с.
Танк, М. Дарога і хлеб : лірыка. / Максім Танк. – Мн. : Юнацтва, 1988. – 112 с.
Танк, М. Ехаў казачнік Бай : вершы і казкі / Максім Танк. – Мн.: Юнацтва, 1983.— 144 с.
Танк, М. Ключ жураўліны : лірыка / Маскім Танк. – Мн. : Беларусь. 1972. – 496 с.
Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва… : Выбраная лірыка / Максім Танк. – Мн. : Маст. літ., 2003.— 479 с.
Танк, М. На этапах : вершы / Максім Танк. – Вільня, 1983. – 127 с.
Танк, М. Паслухайце, вясна ідзе! : Вершы. Балады. Паэмы / Максім Танк. – Мн. : Маст. літ., 1990. – 33 с. – (Школьная бібліятэка).



 ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧЫМ ШЛЯХУ

Арочка, М.М. Максім Танк: Жыццё  ў паэзіі / М.М. Арочка. –Мн. : Навука і тэхніка, 1984.—722 с.
Беларускiя пiсьменнiкi (1917 – 1990): Даведнік / Склад. А.К. Гардзіцкі; нав. рэд. А.Л. Верабей. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1994.— 653 с. іл.
Верабей, А.Л. Максім Танк і польская літаратура / А.Л. Верабей. – Мн. : Навука і тэхніка, 1984. – 120 с.
Максім Танк. На камні, жалезе і золаце : успаміны, эсэ, прысвячэнні / Уклад. У. Казберука. – Мн. : Маст. літ., 2012. – 268 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей).
Калеснiк, У. Максiм Танк: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік . – Мінск. : Мастацкая літаратура, 1981.
Мікуліч, М  Максім Танк: На скразняках стагоддзя / Мікола Мікуліч. – Мн.: Мастацкая літ., 1999. – 254 с., іл.
Рагойша, В.П. Паэтыка Максіма Танка / В.П. Рагойша.— Выд. БДУ імя У.І. Леніна, 1968. – 228 с.
Шніп, В. Прайшоў праз вернасць… : Дзённікавыя штрыхі да партрэта народнага паэта Беларусі з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння / Віктар Шніп //ЛіМ.— 2017.—22 верасня.—С.6.


 СЦЭНАРЫІ

Дамаркова, В. Максім Танк – жыццё і творчасць паэта / В. Дамаркова // Бібліятэка прапануе.—  2017.— №10.— С. 23-27.
Цюрына, Г. Размова з класікам: “Заўсёды вабілі мяне нябёс прасторы”: [да 100- годдзя з дня нараджэння М. Танка] / Г. Цюрына // Бібліятэка прапануе. – 2012. – № 9.- С. 11-14.


                                             ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ

Творы Максіма Танка ў 60-я гады выдаваліся найбольшымі тыражамі : 17 выданняў і 345 тысяч асобнікаў. Самая папулярная - кніга казак "Конь і Леў" (1955). Было надрукавана 75 тысяч асобнікаў! Чытаць поўнасцю  https://news.tut.by/culture/560443.html


 Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,
 Калі ва ўсім спадзяешся на маці;
 Ты яшчэ – чвэрць чалавека,
 Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;
 Ты толькі – паўчалавека,
 Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -
 І толькі тады становішся чалавекам,
 Калі ўсе могуць спадзявацца
 На цябе.
                                            М. Танк








            40 год   нарысу Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі"                             



    Нарыс Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі    крыламі” прысвечаны Беларусі. Аўтар запрашае ў падарожжа па родным краі, паказвае прыгажосць     прыроды, знаёміць з гісторыяй беларускага народа, дапамагае зразумець дух народа, яго характар. Да чытачоў пісьменнік звяртаецца даверліва, размаўляе з імі паважліва і добразычліва: "Здарылася так, што я пачаў па-сапраўднаму пазнаваць Беларусь толькі ў вашым узросце. Яна была "да вайны", і за час вайны моцна забылася... Любоў да Беларусі нараджалася ў самыя галодныя, халодныя і цяжкія часы. I, магчыма, таму стала асабліва моцная... Уся розніца паміж мною і вамі ў тым, што я на нейкія трыццаць год старэйшы за вас і таму крыху болей бачыў Дажывяце да майго — можа, будзеце куды больш бывалыя. А пакуль што я хачу трошкі памагчы вам у вашых першых кроках, даць вам ключ ад нашага дома, каб далей вы ўжо асвойваліся ў ім самі".                 




Беларускія кнігі-юбіляры 2017

105 гадоў - Якуб Колас "Песні-жальбы" (1912)
105 гадоў - Янка Купала "Сон не кургане" (1912)
95 гадоў - Янка Купала "Спадчына" (1922)
95 гадоў - М.Чарот "Завіруха" (1922)
95 гадоў - М.Чарот "Босыя на вогнішчы" (1922)
90 гадоў - Якуб Колас "У глыбі Палесся" (1927)
90 гадоў - Янка Купала "Магіла льва" (1927)
90 гадоў - Я.Маўр "Чалавек ідзе" (1927)
85 гадоў - М.Чорны "Бацькаўшчына" (1932)
80 гадоў - М.Лынькоў "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў" (1937)
80 гадоў - М.Лынькоў "Міколка-паравоз" (1937)
60 гадоў - М.Танк "След бліскавіцы" (1957)
50 гадоў - У.Дубоўка "Жоўтая акацыя" (1967)
45 гадоў - У.Караткевіч "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1972)



3 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Сульянава Анатоля ( 1927), пісьменнік, ваенны дзеяч. Заслужаны работнік культуры Беларусі.

Анатоль Канстанцінавіч — чалавек унікальнага лёсу. З дзяцінства захапляўся кнігамі аб лётчыках. Нарадзіўся ў с. Аксіньіна Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую спецшколу ВПС, ваенна-палітычную акадэмію. Пачынаў ваенную службу летчыкам, правеў у небе больш 3.000 гадзін. Праходзіў службу ў Сібіры,  на Поўначы. Был летчыкам-інструктарам. Друкуецца з 1957 года. Піша на рускай мове. Аўтар  раманаў, аповесцей, сцэнарыяў, нарысаў. Яго творы — гэта глыбокія і жывыя сведкі гісторыі і лёсаў людзей, яе ствараўшых.  За раман «Расколатае неба» Анатоль Канстанцінавіч узнагароджаны літаратурнай прэміяй і медалём А. Фадзеева.  Аповесці «Толькі адна ноч» і «Трэці пілот» экранізаваны беларускім ТБ. Раманы «Голубые снега», «Арестовать в Кремле», кнігі «Маршал Жуков. Слава. Забвение. Бессмертие», «Генерал, который был самим собой», «Непобедимые» і іншыя застаюцца цікавымі для чытачоў розных пакаленняў.

 Гэтыя кнігі ёсць у нашым фондзе. Прыемнага чытання!
                         
           

Картинки по запросу анатолий сульянов кнігі      Картинки по запросу анатолий сульянов кнігі
                                     
                                                                                                                  

                

90 год з дня нараджэння Алеся Адамовіча, пісьменніка, літаратурнага крытыка, публіцыста, члена-карэспандэнта НАН Беларусі

 



Алесь Адамовіч афіцыйна нарадзіўся 3 верасня 1927 г. у в. Канюхі Капыльскага р-на Мінскай вобласці. Але сапраўдная дата яго дня нараджэння - 3 жніўня 1926 года. Маці будучага пісьменніка выправіла дату нараджэння, каб не адправілі на работы ў Германію. У час вайны бацька пайшоў на фронт, а маці стала актыўнай удзельніцай падполля. Пазней да яе далучыліся сыны - старэйшы Яўген і малодшы Алесь. Калі ўзнікла пагроза арышту, сям'я пайшла ў лес. Пакідаючы родную вёску, Алесь дастаў з сумкі хлеб і паклаў томік Пушкіна. Пасля вайны Адамовіч скончыў філфак БДУ і аспірантуру, працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Літаратурную дзейнасць пачаў як крытык. Цікава, што свае даследаванні аб Кузьме Чорным, Івану Мележу , Льву Талстым пісаў на беларускай мове, а вось прозу па-руску. Ён казаў: "Пісаць, як Янка Брыль не магу, горш не хочу". Адамовіч напісаў сцэнар да лепшага фільма пра вайну "Ідзі і глядзі". Яго творы аб вайне, перакладзеныя на 21 мову, не пакінулі раўнадушным ніводнага цывілізаванага чалавека. Алесь Адамовіч адным з першых ацаніў маштабы чарнобыльскай катастрофы. Зрабіў усё, каб аб Чарнобылі загаварылі з высокіх трыбун: збіраў грошы на медыкаменты і абсталяванне, адпраўляў на адпачынак тысячы беларускіх дзяцей.
Васіль Быкаў гаварыў: "Алесь Адамович воплощает в себе генофонд нашей горемычной и возвышенной нации".

Творы Алеся Адамовіча, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі: 
Адамович, А. М. Собрание сочинений : в 4-х т. / Александр Михайлович Адамович. - Мн. : Маст. літ., 1981.
Адамовіч, А. М. Апакаліпсіс па графіку / А. М. Адамовіч. - Мн. : Беларусь, 1992. - 160 с.
Адамович, А. М. Блокадная книга / Алесь Адамович, Даниил Гранин.- Москва : Молодая гвардия, 1983. - 383 с.
Адамович, А. Каратели. Радость ножа, или жизнеописания гипербореев / Алесь Адамович. - Минск : Маст. літ., 1981. - 208 с.
Адамович, А. Партизаны : Дилогия / Алесь Адамович. - Минск : Беларусь, 1963. - 570 с.
Адамович А. М. Сыновья уходят в бой : роман-дилогия / А. М. Адамович. - Молодая  гвардия, 1987. - 588 с.
Адамович, А. М. Три повести / Алесь Адамович. - Москва : ДОСААФ. 1988. - 560 с.
Адамович А. М. Хатынская повесть. Каратели. Последняя пастораль : повести / Алесь Адамович, Алесь. Москва : Сов. писатель, 1989. - 637 с.

Аб жыцці і дзейнасці А. Адамовіча:
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 1 / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў і інш. - Мн. : БелЭн, 1996. - 552 с. : іл.
Коробкова, Е. Алесь Адамович: Не смейтесь тем, кто кричит о пожаре : [90 лет со дня рождения А. Адамовича] / Евгения Коробкова // Народная газета. Союзное вече. - 2017. - 8 сентября. - С. 12.
Бельскі, А. Ён выканаў сваю чалавечую місію : маральныя і эстэтычныя шуканні Алеся Адамовіча // Роднае слова. - 2011.- №9. - С. 20-21.


У 2017 годзе адзначацца 500-годдзе беларускага  кнігадрукавання. Гэта значнае свята для нашай краіны.
Спадчына Скарыны мае ўсеславянскае і ўсееўрапейскае значэнне. Яго мудрыя думкі і глыбокія ідэі актуальныя і сёння.
У выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшла серыя "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя". У 2016 годзе ў ёй выйшлі тры кнігі "Францыск Скарына". Яе аўтар, вядомы скарынавед Алесь Суша расказвае пра Скарыну праз навуковыя факты, але займальна, каб захапiць юных чытачоў. Першы том — «Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя» — пра шматграннасць першадрукара. Ён i вучоны, i асветнiк, i прадпрымальнiк, i мастак, i палiтык... Другая частка, «Францыск Скарына. Чалавек свету», прысвечаная падарожжам вялiкага палачанiна. Трэцяя, «Францыск Скарына. Чалавек-легенда», распавядае пра спадчыну Скарыны. Тут ёсць раздзелы пра рукапiсную кнiгу, узнiкненне кнiгадрукавання, тэхналогii, якiмi карысталiся ў тую эпоху. Трылогія адрасавана дзецям, але будзе цікава і даросламу чытачу.
Пазнаёміцца з гэтымі выданнямі можна ў нашай бібліятэцы.



Комментариев нет:

Отправить комментарий